Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява выканаўчага дырэктара BBG Джона Лэнсінга ў сувязі з расейскім штрафам для РСЭ/РС


Джон Лэнсінг
Джон Лэнсінг

Выканаўчы дырэктар амэрыканскай Рады кіраўнікоў вяшчаньня (BBG) Джон Лэнсінг выступіў з заявай у сувязі c рашэньнем суду ў Маскве аштрафаваць мэдыякарпарацыю Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода на 100 тысяч рублёў паводле пазову Міністэрства юстыцыі Расеі — за «непадаваньне органам дзяржаўнай улады фінансавай інфармацыі, якая вынікае з абавязкаў няўрадавай арганізацыі, што выконвае функцыі замежнага агента».

У заяве Джона Лэнсінга сказана, што прынятае рашэньне ня можа быць інтэрпрэтавана інакш як атака на незалежныя мэдыі, якія працуюць у інтарэсах расейскай аўдыторыі.

Закон «аб замежных агентах» быў ужыты толькі да мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE/RL) — некамэрцыйнай арганізацыі, якая фінансуецца Кангрэсам ЗША, і да «Голасу Амэрыкі» (VOA).

Міжнароднае вяшчаньне ЗША абаронена заканадаўствам, якое гарантуе мэдыйным кампаніям рэдакцыйную незалежнасьць у вызначэньні іх кантэнту. Таму ні RFE/RL, ні нехта, хто працуе на гэтую кампанію не зьяўляюцца агентам ураду Злучаных Штатаў. Закон «аб замежных агентах» уяўляе сабой палітычную атаку на ўплывовую амэрыканскую арганізацыю і спробу дыскрэдытаваць дакладную і надзейную інфармацыю, якая штодня падаецца расійскай аўдыторыі.

У дадатак да стварэньня перашкодаў свабоднаму абмену ідэямі гэты закон беспадстаўна стыгматызуе нашых журналістаў і ставіць іх ва ўмовы, пры якіх яны падпадаюць рызыцы.

Учорашняя пастанова суду ўяўляе сабой эскаляцыю кампаніі, накіраванай супраць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода і «Голасу Амэрыкі». Гэтая пастанова выклікае неспакой і зьяўляецца непрымальнай. Але яня не прымусіць нас адмовіцца ад выкананьня нашай місіі інфармаваць людзей у Расеі і ва ўсім сьвеце пра каштоўнасьці свабоды і дэмакратыі і ўцягваць іх у пашырэньне гэтых каштоўнасьцяў.

5 чэрвеня міравы судзьдзя Цьвярскога раёну горада Масквы прызначыў штраф мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода памерам 100 тысяч рублёў паводле пазову Міністэрства юстыцыі Расеі — за «непадаваньне органам дзяржаўнай улады фінансавай інфармацыі, якая вынікае з абавязкаў няўрадавай арганізацыі, што выконвае функцыі замежнага агента» ( артыкул 19.7.5-2 Кодэксу РФ аб адміністрацыйна-прававых парушэньнях).

Як патлумачыла падчас судовага паседжаньня юрыстка РСЭ/РС, карпарацыя не магла падаць дакумэнты ў тэрмін, бо Міністэрства юстыцыі Расеі, нягледзячы на неаднаразовыя звароты, не растлумачыла дакладны парадак іх запаўненьня і сам парадак справаздачнасьці для СМІ — закон аб «замежных агентах» уступіў у сілу ўжо пасьля заканчэньня ўсталяванага законам тэрміну падачы справаздачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG