Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьмянілася ўкраінская паліцыя за тры гады рэформы

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэформа праваахоўных органаў ва Ўкраіне працягваецца ўжо тры гады. Міліцыя стала паліцыяй, але ці зьмянілася нешта акрамя назвы? Украінская служба Свабоды апытала праваабаронцаў і экспэртаў.

Ня ўсе прагрэсіўныя нормы з закону пра Нацыянальную паліцыю запрацавалі, рэформа яшчэ не адбылася цалкам. Адбыліся «кропкавыя» зьмены, але не зьмяніліся мэханізмы працы, адзначаюць апытаныя праваабаронцы.

Дагэтуль не працуе норма, паводле якой дзейнасьць паліцыі павінна ацэньвацца праз узровень даверу насельніцтва. Па-ранейшаму адбываецца «праца на паказьнікі», «дзеля статыстыкі», захавалася жорсткае абыходжаньне з затрыманымі — новыя паліцыянты не «ачысьцілі» сыстэму ад катаваньняў, а «інфэктаваліся» старай сыстэмай. Але цяпер абвешчаны тэндэр на правайдэра паслугаў апытаньняў пра давер паліцыі.

Адбылася рэформа патрульнай паліцыі. Цяпер у ДАІ, што раней быў сыстэмна карумпаваным органам, працуюць людзі, якія раней не былі зьвязаныя зь сілавымі структурамі. Але з боку новых паліцыянтаў часам фіксуюцца выпадкі неправамернага ўжываньня гвалту.

У краіне праводзіцца шэраг экспэрымэнтаў, пілётных праектаў, зьвязаных з паліцыяй. Напрыклад, у Херсонскай і Днепрапятроўскай абласьцях укараняюць сыстэму электроннага ўліку затрыманых, празь якую на відэа фіксуецца ўсё, што адбываецца з чалавекам, калі ён трапляе ў ізалятар.

Чытайце падрабязьней на сайце ўкраінскай службы Свабоды >>>

Як па-беларуску лепш — міліцыянер ці паліцыянт?

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG