Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна плянуюць правесьці дэмаркацыю мяжы да 2026 году


Пэрспэктыўны плян дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай на 2018-2026 гады зацьверджаны на паседжаньні сумеснай беларуска-ўкраінскай дэмаркацыйнай камісіі, якое прайшло 26-27 чэрвеня ў Луцку (Украіна).

Практычныя работы ў дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай мяжы пачаліся ў 2014 годзе з вынясеньня лініі мяжы з мапы на мясцовасьць і яе замацаваньня часовымі знакамі. У цяперашні час дэмаркацыя праходзіць паралельна на некалькіх участках беларуска-ўкраінскай мяжы. «Дэмаркацыя — працэс абазначэньня лініі дзяржаўнай мяжы на мясцовасьці. Ён прадугледжвае дэлімітацыі — вызначэньне праходжаньня лініі мяжы на картах. У далейшым яна выносіцца на мясцовасьць, пазначаецца пагранічнымі знакамі», — цытуе афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антона Бычкоўскага БелТА.

Дзяржаўная мяжа паміж Беларусьсю і Ўкраінай складае 1084,2 км, зь іх 758,3 км — на сухапутным участку, 325,9 км — на водным участку (па рэках Дняпро, Сож і Прыпяць) і каля 120 км па зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС. Прылеглая да дзяржаўнай мяжы тэрыторыя цяжкапраходная, вялікія плошчы пакрытыя густымі лясамі, балотамі, невялікімі азёрамі і разгалінаванай сеткай мэліярацыйных каналаў, большая частка зь якіх даўно не працуе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG