Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Масква хоча аднавіць паўнафарматныя стасункі з ЗША


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з дарадцам прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам заявіў, што Масква «ніколі не імкнулася да канфрантацыі з Вашынгтонам, і прапанаваў абмеркаваць крокі дзеля аднаўленьня адносін дзьвюх краінаў».

Па словах Пуціна, якія прыводзяць расейскія СМІ, прыезд Болтана ў Маскву «дае надзею» на тое, што бакі змогуць зрабіць першыя крокі «да аднаўленьня паўнафарматных адносінаў».

Болтан выказаў надзею, што яго прыезд дасьць магчымасьць пагаварыць на тэму паляпшэньня адносін дзьвюх краінаў. «Я спадзяюся, што мы зможам у ходзе нашых перамоваў абмеркаваць шляхі паляпшэньня ўзаемаадносін паміж Расеяй і ЗША па напрамках, па якіх у нас ёсьць пэўная згода», — сказаў Болтан.

У сустрэчы, акрамя Болтана, з амэрыканскага боку ўдзельнічаюць амбасадар ЗША ў Расеі Джон Хантсман, старэйшы дырэктар па Расеі і Эўропе ў Радзе нацыянальнай бясьпекі ЗША Фіёна Хіл, а таксама дырэктар па Расеі і Эўропе ў Радзе нацыянальнай бясьпекі ЗША Джо Вэнг. У складзе расейскай дэлегацыі — кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, памочнік прэзыдэнта Юрый Ушакоў, міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Раней прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў сказаў, што Пуцін, як чакаецца, закране пытаньне аб «сумным стане» двухбаковых адносінаў.

Болтан павінен правесьці прэс-канфэрэнцыю ў Маскве па выніках сустрэч. Ён можа абвясьціць дату і месца правядзеньня саміту паміж Трампам і Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG