Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне ідуць баі за ключавы партовы горад


У Емэне ўрадавыя войскі, якіх падтрымлівае Саудаўская Арабія і яе хаўрусьнікі, блізкія да таго, каб адбіць ключавы порт Хадэйда на Чырвоным моры ад праіранскай групоўкі хусітаў.

Па паведамленьнях агенцтваў, баі зараз ідуць на тэрыторыі аэрапорту Хадейды. Горад амаль акружаны. Паведамляецца пра цяжкія страты з абодвух бакоў.

Хадэйда мае важнае значэньне, паколькі праз гэты порт паступаюць грузы для ўтрыманых хусітамі раёнаў Емэну, уключаючы сталіцу краіны Сану. У ААН асьцерагаюцца, што ў выпадку ўзяцьця гораду гэтыя тэрыторыі могуць застацца без гуманітарных грузаў. Прадстаўнік ААН прыбыў у суботу ў Сану, каб паспрабаваць пераканаць хусітаў адмовіцца ад далейшых баёў за горад і перадаць порт пад міжнародны кантроль.

Канфлікт у Емэне працягваецца ўжо некалькі гадоў. Міжнародна прызнанаму ўраду, які падтрымліваюць саудаўскія войскі, супрацьстаяць паўстанцы-хусіты, якіх падтрымлівае Іран. У руках хусітаў знаходзіцца сталіца, а іх праціўнікаў — вялікая частка ўзьбярэжжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG