Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савудаўская Арабія абвясьціла ісламскую кааліцыю супраць тэрарызму


Прынц Савудаўскай Арабіі бін Салман
Прынц Савудаўскай Арабіі бін Салман

У кааліцыю ўвайшлі 34 краіны, у іх ліку Турэччына, Эгіпет, Палестына і Самалі.

Каралеўства Савудаўская Арабія абвясьціла аб стварэньні вайсковага альянсу дзеля барацьбы супраць тэрарызму, паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва Saudi Press Agency. Каардынацыйны цэнтар супольных апэрацыяў будзе зладжаны ў сталіцы Арабіі, Рыядзе.

Альянс на сёньняшні дзень складаецца з 34 краінаў: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бангладэш, Бахрэйн, Бэнін, Габон, Гвінэя, Джыбуці, Емэн, Ярданія, Каморскія Астравы, Катар, Кот-д’Івуар, Кувэйт, Лібан, Лібія, Малайзія, Малі, Мальдывы, Марока, Маўрытанія, Нігер, Нігерыя, Пакістан, Палестына, Савудаўская Арабія, Самалі, Судан, Сьера-Леонэ, Сэнэгал, Тога, Туніс, Турэччына, Чад і Эгіпет. Яшчэ «больш за дзясятак» ісламскіх краінаў выказалі падтрымку альянсу, у ліку гэтых краінаў Інданэзія.

Сярод краінаў альянсу не называюцца Іран (шыіцкая краіна, што лічыцца галоўным канкурэнтам Савудаўскай Арабіі ва ўплыве на мусульманскі сьвет), Аўганістан (дзе дзейнічае «Талібан» — тэрарыстычная арганізацыя паводле ААН), Ірак і Сырыя (частку тэрыторыі якіх кантралюе тэрарыстычнай групоўка «Ісламская дзяржава»).

Тым часам Арабскія Эміраты, Ярданія, Марока, Савудаўская Арабія, Турэччына і іншыя ўжо ўваходзяць у антытэрарыстычную кааліцыю на чале з ЗША.

У бліжэйшы час паміж «сяброўскімі міралюбівымі краінамі», як называюць удзельнікаў кааліцыі, маюць быць падпісаныя пагадненьні па падтрымцы міжнародных намаганьняў па барацьбе з тэрарызмам і ўсталяваньні міжнароднай бясьпекі.

Канкрэтныя ворагі кааліцыі (напрыклад, тэрарыстычныя групоўкі «Ісламская дзяржава», «Бока-Харам» ці «Талібан») не называюцца, але ў камэнтары Reuters міністар абароны Савудаўскай Арабіі, 30-гадовы прынц бін Салман сказаў, што сілы будуць каардынавацца ў апэрацыях у Сырыі і Іраку, але кааліцыя нацэленая на барацьбу «зь любой тэрарыстычнай арганізацыяй, што паўстане перад намі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG