Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм і Белтэлекам адказалі пра блякаваньне сайту пра беларускую мову на спажывецкім рынку


Пятро Маркелаў на пікеце за легалізацыю марыхуаны
Пятро Маркелаў на пікеце за легалізацыю марыхуаны

Актывіст руху «Дзея» і кампаніі Legalize.by Пётра Маркелаў атрымаў адказы ад Міністэрства інфармацыі і Белтэлекаму адносна блякаваньня шэрагу сайтаў «за кампанію» з забароненым Legalize.by.

Пятро Маркелаў падзяліўся са Свабодай копіямі адказаў.

Белтэлекам пацьвердзіў, што сайт руху «Дзея» Dziejaby.org, сайт пра беларускую мову на спажывецкім рынку Nabyvaj.by і люстэрка заблякаванага сайту прыхільнікаў легалізацыі марыхуаны ў Беларусі Legalizebelarus.org усе знаходзяцца на адным IP-адрасе 139.162.166.31, пазначаным для блякаваньня загадам Міністэрства інфармацыі ад 17.05.2018 № 150.

Маркелаў: «Вайна з наркотыкамі» гэта папулізм

У Мінінфарме ж адказалі, што рашэньне пра блякаваньне таго IP-адрасу «прынята ў адпаведнасьці з пунктам 6 Палажэньня аб парадку абмежаваньня доступу да інфармацыйных рэсурсаў».

Мінінфарм прапанаваў зьвярнуцца ў Міністэрства ўнутраных спраў па поўны сьпіс матэрыялаў, якія сталі падставай для блякаваньня Legalize.by (рашэньне нібыта прынятае на падставе апавяшчэньня МУС); заявіла, што ня мае інфармацыі пра іншыя інтэрнэт-рэсурсы на названым IP-адрасе (такія зьвесткі ёсьць у адкрытым доступе — напрыклад, тут або тут) і не ўпаўнаважанае зьдзяйсьняць кантроль за БелДІЭ і пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслугаў, якія забясьпечваюць доступ да рэсурсаў.

Беларусафобы, Пракаповіч і Kyky. Як у Беларусі блякавалі сайты

Што рабіць уладальнікам легальных рэсурсаў, заблякаваных «за кампанію» з забароненым, Мінінфарм не адказаў. Маркелаў у камэнтары Свабодзе расказвае, што ў рашэньні аб блякаваньні быў пазначаны ня толькі IP-адрас, але і URL-адрас, таму іншыя сайты (акрамя Legalize.by) блякуюцца Белтэлекамам беспадстаўна. Ён дадае, што ў сайты, заблякаваныя разам з Legalize.by, іхныя ўласьнікі ўкладалі грошы і сілы, таму цяпер нясуць матэрыяльныя страты.

Маркелаў ужо накіраваў зварот у МУС з просьбай растлумачыць, якія матэрыялы на сайце Legalize.by забароненыя — калі адказ яго не задаволіць, зьбіраецца падаваць заяву ў суд. На Мінінфарм, кажа ён, за гэткі адказ можна падаваць у суд ужо цяпер.

Чытайце таксама: Маркелаў правёў у ізалятары 74 гадзіны за «прыфаташоплены» пратэст

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG