Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці 4-5 гадоў у расейскім садку сьпявалі, як пойдуць у апошні бой за Пуціна і вернуць Аляску. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

24 траўня ў 68-м дзіцячым садзе расейскага гораду Ніжневартаўску прайшоў справаздачны канцэрт вакальнай групы «До-мі-соль-ка». У дзіцячым рэпэртуары была песьня Вячаслава Антонава «Дзядзя Вова, мы з табой». Дзеці чатырох і пяці гадоў сьпявалі, як вернуць «у гавань Радзімы Аляску» і пойдуць у апошні бой за «дзядзю Вову».

Выступ дзяцей зьняла на відэа маці адной зь дзяўчатак Аляксандра Церыкава, якую абурыў такі выбар песьні. Кадры з ранішніка яна апублікавала ў сваім Інстаграм-акаўнце з камэнтаром: «Чамусьці не хочацца, каб камандзір клікаў маю дачку ў апошні бой».

— Я кепска да гэтага стаўлюся — інакш бы не выкладвала. Гэта пуцінюгенд, па-мойму, — патлумачыла Цервыкава карэспандэнту «Сибирь. Реалии».

Па-першае, усе гэтыя сэктанцкія песьні пра цяперашняга прэзыдэнта і «крымнаш» — зло ў зародку. Не ад вялікага розуму іх складаюць, і трэба быць зусім дурнем кончаным, каб гэта далей трансьляваць. Але некаторыя пэдагогі і бацькі лічаць, што гэта вельмі міла. Я б не адправіла свайго дзіцяці і сама б не пайшла ў апошні бой ні за «дзядзю Вову», ні за любога іншага дзядзьку ва ўладзе. Словы песьні можна інтэрпрэтаваць і як заклік да суіцыду, і як атаесамленьне Пуціна з радзімай, што наогул супярэчыць хаця б намінальнай дэмакратыі ў нашай краіне.

Па-другое, дзеці не разумеюць, пра што яны сьпяваюць. Мая дачка потым сьпявала «бегемот достал», таму што паняцьця ня мае ў 4 гады пра тое, што такое гегемон. І ўжо зусім ня цяміць у тым, што там у Эўразьвязе. Наш дырэктар дэпартамэнту адукацыі рэкамэндаваў загадчыкам песьні пра сонейка і далонькі, а не пра адцісканьне Аляскі ў ЗША.

Паўгода таму ў інтэрнэце разгарэўся скандал, зьвязаны з той самай песьняй пра апошні бой «за дзядзю Вову». Тады, у лістападзе 2017 году, кліп на яе з удзелам кадэтаў з Валгаградзкай школы № 44 быў зьняты па ініцыятыве дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі Ганны Кувычкі. Яна выклала відэа на сваёй старонцы ў Facebook, але пасьля атрыманьня шматлікіх нэгатыўных водгукаў вырашыла яго выдаліць. Але ў інтэрнэце ён застаўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG