Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Віталя Манько затрымалі на тры дні — падазраюць у нясплаце падаткаў


Самыя папулярныя відэа каналу на Youtube, які вядзе Віталь Манько

Калінкавіцкі блогер Віталь Манько затрыманы на трое сутак і ўжо сёньня мае быць дастаўлены ў Гомель у ізалятар часовага ўтрыманьня. Яго вінавацяць у нясплаце падаткаў у буйным памеры.

Блогера і прадпрымальніка Віталя Манько затрымалі 4 чэрвеня проста на вуліцы ў Калінкавічах. У ягоным доме міліцыя правяла ператрус, забрала на праверку кампутар, мабільны тэлефон, фінансавыя дакумэнты. Сам Віталь Манько цяпер у Мазырскім міжраённым аддзеле Дэпартамэнту фінансавых дасьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.

Затрымалі і сястру Віталя. Яны нібыта разам былі ўдзельнікамі фінансавай піраміды. Прынамсі, такая інфармацыя праз адваката Віталёвай сястры дайшла да жонкі Валянціны.

У Мазыр Манько паехаў у суправаджэньні міліцыянтаў на аўтамашыне, якая зарэгістраваная на жонку. Валянціна патрабавала забраць яе, аднак зрабіць гэта ёй не дазволілі.

Віталь і Валянціна гадуюць шасьцёх непаўналетніх дзяцей. Меншаму сыну споўнілася толькі 2 месяцы. Апроч прадпрымальніцтва, Манько займаўся яшчэ й блогерствам. На Гомельшчыне ён стаў вядомы праз вострыя відэа на YouTube пра дзейнасьць мясцовых уладаў, міліцыі і ДАІ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG