Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм абмежаваў доступ да 17 інтэрнэт-рэсурсаў

Belarus — Banned website, blocked, censored, censorship
Belarus — Banned website, blocked, censored, censorship

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 17 інтэрнэт-рэсурсаў «за разьмяшчэньне неналежнай рэклямы», паведамляе прэс-служба ведамства.

Рашэньне аб абмежаваньні прынятае на падставе пісьмовых апавяшчэньняў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю і ў адпаведнасьці з артыкуламі 38, 511 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

«Праз дадзеныя інтэрнэт-сайты ў парушэньне ўсталяванага парадку даваліся мікрапазыкі неабмежаванаму колу асобаў», — растлумачылі рашэньне ў прэс-службе Мінінфарму.

У прыватнасьці, заблякаваныя сайты alfazaem.win, dayu-dengi-v-dolg-minsk.com, dam-dengi.xyz, dam-deneg.casa, dengi-vdolg.info, financehelp.xyz, idengy.com, money-tyt .com, mymoney.by, zaem-v-minske.website, money-gold.win, vdolg24.xyz, get24h7.ru, alfacredit.win, zaimvdolg.com, zzzdengi.com, dengivdolg-vzaem.by.

За рэкляму мікрапазыкаў у Беларусі толькі ад пачатку 2018 году быў заблякаваны яшчэ 31 сайт.

19 красавіка 2018 году Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ, якія павялічваюць кантроль дзяржавы за мэдыяпрасторай і інтэрнэтам у Беларусі.

Паводле праекту, тэкст якога 2 красавіка апублікавала Беларуская асацыяцыя журналістаў, уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія разьмяшчаюць інфармацыю ў інтэрнэце, у тым ліку ў камэнтарах і на форумах. Прадугледжваецца абавязковая мадэрацыя камэнтароў інтэрнэт-рэсурсаў, адсутнасьць якой можа прывезьці да блякаваньня сайту. Таксама разглядаюць магчымасьць поўнага блякаваньня асобных сацыяльных сетак. Усяго замежнага ў беларускай інфапрасторы будзе менш. Сьпіс забароненай інфармацыі будзе абнаўляцца, а адказнасьць за яе распаўсюд прапануюць узмацніць. Уласьнікам сайтаў прапануюць дасылаць sms сваім камэнтатарам.

Кіраўнікі незалежных інтэрнэт-рэсурсаў заяўлялі, што падрыхтаваныя папраўкі ў закон «Аб СМІ» сьведчаць пра жаданьне дзяржавы ўсталяваць больш жорсткі кантроль над мэдыясфэрай.

Каго будуць блякаваць і штрафаваць. Мінінфарм патлумачыў абноўлены закон аб СМІ

XS
SM
MD
LG