Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сянцоў галадае больш за 20 дзён, да яго ў расейскую турму паехаў грэка-каталіцкі архіепіскап


Архіепіскап Сімфэропальскі і Крымскі Клімент паехаў да асуджанага ў Расеі ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які галадае больш за 20 дзён, паведамляе прэс-служба Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату.

Паводле прэс-службы, 1 чэрвеня кіраўнік УПЦ КП Філарэт падпісаў ліст да начальніка калёніі «Белы мядзьведзь» у горадзе Лабытнангі ў Расеі з просьбай даць Кліменту магчымасьць наведаць Сянцова «для выкананьня пастырскіх абавязкаў».

14 траўня Алег Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах.

Сястра Сянцова: «Алегу ўліваюць літар глюкозы штодня»

Пазьней да яго далучыліся Аляксандар Кольчанка і Аляксандар Шумкоў.

Акрамя таго, у анэксаваным Расеяй Крыме працягвае абвешчанаю ў сакавіку галадоўку ўкраінскі актывіст Уладзімір Балух. Ягоным грамадзкім абаронцам зьяўляецца архіепіскап Клімент.

Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанку затрымалі прадстаўнікі расейскіх спэцслужбаў у Крыме ў траўні 2014 году разам зь яшчэ дваімі людзьмі нібы за арганізацыю тэрактаў на паўвостраве. У жніўня 2015 Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцову 20 гадоў калёніі строгага рэжыму праз абвінавачаньне ў тэрарыстычнай дзейнасьці на тэрыторыі Крыму. Кольчанка атрымаў 10 гадоў калёніі. Абодва віны за сабою не прызналі.

Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» унёс Сянцова і Кольчанка ў сьпіс палітвязьняў.

Паводле дадзеных Украінскай праваабарончай ініцыятывы Letmypeoplego, цяпер у Расеі затрыманыя або зьняволеныя з палітычных матываў 64 украінцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG