Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг супраць рэстарацыі ў Курапатах. ФОТАГАЛЕРЭЯ

1 чэрвеня пад Менскам прайшла акцыя абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим​» за 50 мэтраў ад мэмарыялу.

Рэстарацыю пад лесам, дзе ў 1930-х расстралялі і пахавалі сотні тысяч чалавек, зьбіраюцца адкрыць на месцы комплексу, які раней меў назву «Бульбаш-хол». Той комплекс пачалі будаваць у ахоўнай зоне мэмарыялу, але пасьля пачатку будаўніцтва межы ахоўнай зоны пасунулі. У Менаблвыканкаме абаронцам Курапатаў паабяцалі, што 1 чэрвеня рэстарацыя не адкрыецца. Але які лёс яе чакае далей, невядома.


16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG