Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьню сумленьня Зьмітру Паліенку сёньня споўнілася 24 гады

Напярэдадні дня нараджэньня Паліенкі, які знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску, праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» абвясьціла акцыю ў яго падтрымку.

«Беларускі актывіст Зьміцер Паліенка адбывае два гады турэмнага зьняволеньня за мірнае супраціўленьне абмежаваньням роварнага руху, — гаворыцца ў паведамленьні арганізацыі. — У кастрычніку 2016 году яго прызналі вінаватым у «гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка праваахоўных органаў» і «вырабе і распаўсюджваньні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару».

На перакананьне Amnesty International, Зьміцер Паліенка зьяўляецца вязьнем сумленьня, пазбаўленым свабоды выключна празь мірнае ажыцьцяўленьне сваіх правоў на свабоду слова і сходаў, і павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены.



«Раней бы кінулі ў карцэр, цяпер далі вымову». Палітвязень Паліенка — пра эфэктыўнасьць кампаніі салідарнасьці

Паліенка быў адзіным удзельнікам роварнага прабегу «Крытычная маса» 29 красавіка 2016, у дачыненьні да якога была распачатая крымінальная справа. У той дзень больш за 30 чалавек сабраліся каля опэрнага тэатра, каб праехаць па горадзе на роварах і заявіць аб правах раварыстаў на дарозе. Міліцыя сьцьвярджала, што група раварыстаў груба парушыла правілы дарожнага руху, выехала на праезную частку і не рэагавала на патрабаваньні ДАІ, а адзін з удзельнікаў кінуўся ў бойку з супрацоўнікам ДАІ і пашкодзіў яму форму.

Незадоўга да суду Паліенку выставілі дадатковае абвінавачаньне ў «вырабе і распаўсюджваньні парнаграфічных матэрыялаў», прызналі вінаватым па абодвух артыкулах і засудзілі на да гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады. Пасьля гэтага ён некалькі разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці, і 7 красавіка 2017 году быў адпраўлены ў калёнію.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG