Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчасьце ў шлюбе на карысьць мозгу мужчын


Сёньня пра сучасныя навуковыя дасьледаваньні, што праліваюць сьвятло на здароўе галаўнога мозгу ў мужчын.

Паколькі мы спэцыялісты ў галіне старэньня, то нас цікавяць рэчы, якія садзейнічаюць запавольваньню ці, наадварот, паскарэньню старэньня.

Мозг пасьля разводу мяняецца

Ня так даўно амэрыканскія навукоўцы атрымалі дадзеныя, што моцныя стрэсы, зьвязаныя зь сямейным жыцьцём у маладым і сярэднім узростах, садзейнічаюць разьвіцьцю заўчаснага старэньня галаўнога мозгу. Самым значным стрэсам зьяўляецца развод.

у мужчын, якія прайшлі праз развод, мяняюцца анатамічныя паказьнікі структуры галаўнога мозга

Аказалася, што ў тых мужчын, якія ў жыцьці прайшлі праз развод, мяняліся некаторыя анатамічныя паказьнікі структуры галаўнога мозгу, больш тонкімі станавіліся зоны кары, якія адказваюць за памяць, засяроджваньне ўвагі і мысьленьне.

Пры гэтым шляхам біяхімічных і імунацытахімічных дасьледаваньняў было заўважана, што для такіх мужчын былі ўласьцівыя павялічэньне інтэнсіўнасьці аксыдатыўнага стрэсу. У іх парушалася дзейнасьць спэцыяльных клетачных структур, якія завуцца мітахондрыямі, у крыві павялічваўся працэнт асаблівых малекул, якіх многа ў сталых людзей, яны называюцца празапаляльныя цытакіны.

Як гэта праяўляецца ў жыцьці

Такога кшталту зьмены ў паўсядзённым жыцьці праяўляюцца фэномэнам, які атрымаў назву дабраякасная ўзроставая няпамятлівасьць. Гэта той выпадак, калі чалавек паўгадзіны шукае акуляры, а потым аказваецца, што яны ў яго на лбе.

У гэтым нічога небясьпечнага няма, бо падобныя зьмены зьяўляюцца стабільнымі, іх інтэнсіўнасьць не нарастае цягам часу, яны не перашкаджаюць чалавеку ў паўсядзённым жыцьці, не зьніжаюць яго якасьць.

Дабраякасная ўзроставая няпамятлівасьць

Гэтая зьява не ўяўляе сабой небясьпекі для будучага стану здароўя, ня сьведчыць пра тое, што ў чалавека надалей будзе назірацца зьніжэньне памяці.

Іншая справа, што трэба быць пільнымі, калі падобныя зьмены пачнуць нарастаць і ў чалавека зьявяцца дзіўныя праявы ў паводзінах, якія праяўляюцца празьмернай забыўлівасьцю, што можа паставіць яго ў нязручнае становішча ці замінаць паўсядзённай актыўнасьці. Вось у такім выпадку гаворка можа ісьці ўжо не пра дабраякасныя зьмены памяці, а пра разьвіцьцё дэмэнцыі.

Парада простая — жывіце разам

Згодна з сучаснымі ўяўленьнямі, адна з формаў прафіляктыкі дэмэнцыі — супольнае жыцьцё. Таму мы як лекары вітаем любыя формы супольнага пражываньня, бо, калі людзі маюць зносіны, падладжваюцца ў паводзінах адно пад аднаго, прыстасоўваюцца, гэта ўсё само па сабе добрая кагнітыўная трэніроўка, якая спрыяе прадухіленьню дэмэнцыі.

Так што нашая сёньняшняя парада — жывіце добра і шчасьліва ў шлюбе ці партнэрстве — гэта адзін са значных шляхоў захаваньня добрай памяці!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG