Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазбаўляць дзяржаўных узнагарод і фінансаваньня — Лукашэнка падпісаў антыдопінгавы ўказ


Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 24 траўня падпісаў указ № 201 «Аб супрацьдзеяньні допінгу ў спорце», піша БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Калі спартоўца дыскваліфікуюць праз допінг, яго і ягоны пэрсанал:

  • прымусяць вярнуць «стымулюючыя» прэміі, якія выплачваюцца за спартовыя вынікі;
  • пазбавяць дзяржаўных узнагарод, атрыманых за спартовыя вынікі;
  • забароняць займацца пэдагагічнай дзейнасьцю ў спартовай сфэры.

Праз сыстэматычнае парушэньне антыдопінгавых правілаў будуць пазбаўляць фінансаваньня нацыянальныя і зборныя каманды і скарачаць іх удзельнікаў. Спартовыя фэдэрацыі, саюзы і асацыяцыі за такія парушэньні могуць:

  • пазбавіць права на атрыманьне дзяржаўнай падтрымкі;
  • пазбавіць права на вызваленьне ад падаткаў;
  • выключыць з рэестру фэдэрацый на тэрмін да двух гадоў.

У кастрычніку 2017 году Міністэрства спорту паведамляла, што антыдопінгавы дакумэнт увядзе крымінальную адказнасьць за незаконны зварот забароненых у спорце рэчываў і схіленьне непаўналетніх да іх ужываньня. Крымінальная адказнасьць новым указам Лукашэнкі ня ўводзіцца — кіраўнік дзяржавы загадаў прапрацаваць гэтае пытаньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG