Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск ратыфікаваў пратакол да Канвэнцыі аб узаемным прызнаньні допінг-кантролю 


Спорт і допінг. Ілюстрацыйны каляж

Беларусь падпісала дадатковы пратакол да Канвэнцыі Рады Эўропы супраць ужываньня допінгу. Дакумэнт накіраваны на забесьпячэньне ўзаемнага прызнаньня допінг-кантролю.

Усяго пратакол ратыфікавалі 29 краін, зь іх 27 — сябры Рады Эўропы, яшчэ дзьве (Беларусь і Туніс) не зьяўляюцца чальцамі арганізацыі.

Як паведамляецца на сайце Рады Эўропы, пратакол забясьпечвае прызнаньне допінг-кантролю ў дачыненьні спартоўцаў зь іншых краінаў – падпісантаў Канвэнцыі.

Дзякуючы гэтаму адпадае неабходнасьць заключэньня шматлікіх двухбаковых пагадненьняў, адпаведна, падвышаецца эфэктыўнасьць антыдопінгавага кантролю.

Такім чынам, пратакол зьяўляецца першым інструмэнтам у галіне міжнароднага публічнага права, у якім прызнаюцца паўнамоцтвы Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва на правядзеньне кантролю на спаборніцтвах.

Дзеля рэалізацыі пунктаў Канвэнцыі ў пратаколе прадугледжваецца стварэньне абавязковага мэханізму маніторынгу. Ён будзе ажыцьцяўляцца групай экспэртаў, якія па выніках наведваньня дзяржаў пададуць свае ацэначныя даклады.

У Беларусі дадатковы пратакол набудзе сілу сёлета 1 траўня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG