Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганапольскі: Людзі ва Ўкраіне выключылі зь сябе Расею


Украінскія журналісты Пітэр Залмаеў, Мацьвей Ганапольскі, ДзьмітроЧакалкін дыскутуюць пра «крымскі мост», «здраду Радзіме» і пра тых, каго прынята лічыць «украінскай ватай».

Прапануем фрагмэнт дыскусіі:

Мацьвей Ганапольскі: Расейскі кантэкст з прычыны вайны, Крыму, Данбасу цалкам пакінуў Украіну. Так, краіна падзелена, ёсьць людзі, якія ідуць за савецкую ўладу, вось гэты «Несьмяротны полк»; ёсьць людзі, якія ненавідзяць Бандэру, але гэта ўнутрыўкраінскія пошукі ідэнтычнасьці...

Людзі, можа быць, хочуць нават савецкай улады, але без Расеі; яны хочуць сацыялізму, але без Расеі. Яны хочуць, можа быць, камунізму, але без Расеі. Расея як узор праз гэтую страшную вайну, праз кроў, прабач мяне, але тут людзі, тут кожны дзень па тэлевізары — забілі, забілі, забілі. Гэта не праходзіць бясьсьледна. Людзі выключылі зь сябе Расею....

Будуецца нацыянальная дзяржава. Украіна доўга жыла расейскім кантэкстам: расейскія артысты, расейскія сэрыялы, расейскія зоркі і гэтак далей, усё сваё было другаснае. Пуцін дапамог. Кроў паставіла ўсё на свае месцы. Будзе і сяброўства, неяк гэта будзе. Але я ніяк не магу прымусіць Расею, сродкі масавай інфармацыі зразумець, што гэта вялікі міт, што калі тут кажуць «мы супраць Парашэнкі», то гэта за Пуціна. Ды не, ніколі, з гэтым скончана назаўсёды.

Цалкам дыскусію можна прачытаць на сайце рускай Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG