Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША выказаліся пра кіеўскія ператрусы ў расейскіх журналістаў


Прэс-сакратарка Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт
Прэс-сакратарка Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт

Злучаныя Штаты заклікаюць улады Ўкраіны дзейнічаць законна падчас ператрусаў у сродках масавай інфармацыі і адначасова разумеюць занепакоенасьць краінаў сьвету «інтэнсіўнай прапагандай» з боку Расеі.

Пра гэта 15 траўня заявіла прэс-сакратарка Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт, камэнтуючы ператрусы ў офісе і ў журналістаў «РИА Новости — Украина».

«Арышты журналістаў або ператрусы ў сродках інфармацыі, калі гэта адбываецца, павінны вырашацца ў адпаведнасьці з законам. Гэта тое, што прадугледжвае міжнароднае права ў галіне правоў чалавека», — сказала прэс-сакратарка.

«Мы разумеем, што Ўкраіна, як і многія іншыя краіны, занепакоеная інтэнсіўнай прапагандай. Мы размаўляем з многімі нашымі саюзьнікамі і партнэрамі за мяжой, яны сталі ахвярамі і разумеюць уплыў і ахоп расейскай прапаганды. Таму мы разумеем, што гэта выклікае трывогу ва Ўкраіне», — дадала Наўэрт.

Раней 15 траўня прадстаўнік АБСЭ па свабодзе СМІ Арлем Дэзір выказаў занепакоенасьць падзеямі ў Кіеве. Ён адзначыў, што «барацьба з прапагандай не павінна супярэчыць міжнародным стандартам і ня мусіць уяўляць сабой непрапарцыйнае ўмяшальніцтва ў дзейнасьць сродкаў масавай інфармацыі».

Раніцай 15 траўня Служба бясьпекі Ўкраіны правяла ператрусы ў офісе «РИА Новости — Украина». Прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская паведаміла пра затрыманьне кіраўніка агенцтва Кірылы Вышынскага, пасьля было абвешчана, што яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.

У СБУ паведамілі, што раскрылі дзейнасьць сеткі мэдыяструктураў, падкантрольных Расеі, «выкарыстоўваліся краінай-агрэсарам у рамках гібрыднай інфармацыйнай вайны супраць Украіны».

«РИА Новости — Украина», якое зьяўляецца аддзяленьнем расейскага дзяржаўнага навіннага агенцтва «РИА Новости», працуе ва Ўкраіне ня менш за шэсьць гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG