Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі дырэктара прадпрыемства, якое ўдзельнічае ў рэканструкцыі стадыёна «Дынама»


Рэканструкцыя стадыёна «Дынама», травень 2017
Рэканструкцыя стадыёна «Дынама», травень 2017

Праваахоўнікі затрымалі дырэктара ААТ «Упраўленьне мэханізацыі № 79» Сяргея Старасьветава. Інфармацыю пацьвердзілі ў Сьледчым камітэце, піша TUT.BY.

Чаму мы пішам пра гэта?

Гэта ня першае затрыманьне заслужанага будаўніка Беларусі. У сьнежні 2017 году затрымалі дырэктара Круглянскай мэханізаванай перасоўнай калёны № 266 Мікалая Патрончыка. Круглянская ПМК будавала рэзыдэнцыю Лукашэнкі «Александрыя-2» і шэраг аб'ектаў на Шклоўшчыне. На арышце Мікалая Патрончыка настаяла сьледзтва. 7 траўня Патрончык памёр у шпіталі, куды яго даставілі зь СІЗА.

Мікалай Патрончык, архіўнае фота
Мікалай Патрончык, архіўнае фота

Крыніца TUT.BY паведаміла, што Старасьветава затрымалі яшчэ 11 траўня.

Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова сказала TUT.BY, што Заводзкі раённы аддзел СК па Менску завёў крымінальныя справы супраць дырэктара акцыянэрнага таварыства і прадстаўніка замежнай кампаніі (ч. 2 арт. 430 і ч. 2 арт. 431). Іх абвінавачваюць у атрыманьні і даваньні хабару.

Паводле сьледзтва, кіраўнік прадпрыемства атрымаў 5000 эўра за вырашэньне пытаньня аб пералічэньні грошай за абсталяваньне. Затрыманыя цяпер пад вартай.

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама», травень 2017
Рэканструкцыя стадыёна «Дынама», травень 2017

​У 2014 годзе Аляксандар Лукашэнка надаў Старасьветаву званьне заслужанага будаўніка Беларусі. Упраўленьне мэханізацыі № 79 удзельнічае ў аднаўленьні стадыёна «Дынама», працавала на Нацыянальнай бібліятэцы і Менск-Арэне, займалася рэканструкцыяй Купалаўскага і Опэрнага тэатраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG