Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 2018 год колькасьць карупцыйных злачынстваў павялічылася ўдвая


Паводле зьвестак Генэральнай пракуратуры, за тры першыя месяцы 2018 году ў Беларусі прызналі карупцыйнымі 696 злачынстваў.

Гэта ўдвая больш, чым за аналягічны пэрыяд летась, калі карупцыйнымі назвалі 311 злачынстваў. Да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі 264 службовыя асобы.

Моцны рост злачыннасьці выявілі ў наступных сфэрах:

  • атрыманьне хабару — з 86 летась да 294 сёлета;
  • крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі — з 119 да 153;
  • злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі — з 61 да 78;
  • даваньне хабару — з 17 да 132;
  • перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў — з 22 да 26;
  • бязьдзеяньне службовых асобаў — з 1 да 5.

Шкода ад карупцыйных злачынстваў склала 7 289 000 рублёў, зь іх кампэнсавалі 2 726 188 рублёў.

Топ-5 сфэраў з найбольшай колькасьцю карупцыйных злачынстваў:

  1. дзяржаўнае кіраваньне — 92 у 2018 годзе, 76 летась;
  2. сельская гаспадарка — 35 у 2018 годзе, 32 летась;
  3. прамысловасьць — 80 у 2018 годзе, 31 летась;
  4. транспарт — 157 у 2018 годзе, 3 летась;
  5. ахова здароўя — 78 у 2018 годзе, 9 летась.

Генпракуратура адзначае верагоднасьць карупцыйных рызыкаў пры выкарыстаньні бюджэтных сродкаў для дзяржаўных закупак і закупак за ўласныя сродкі, а таксама падчас выкананьня дзяржаўных праграмаў.

Ці шмат крадуць у Беларусі?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG