Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крымскага дывэрсанта» Генадзя Лімешку асудзілі на восем гадоў


Суд у анэксаваным Расеяй Крыме засудзіў да васьмі гадоў пазбаўленьня волі ўкраінца Генадзя Лімешку. Яго прызналі вінаватым у вырабе і захоўваньні выбуховых рэчываў.

Лімешка прызнаў віну і заключыў зьдзелку са сьледзтвам. Адзінае пасяджэньне па яго справе праходзіла ў асаблівым рэжыме, які не прадугледжваў даказваньня віны ў судзе. Асуджаны ўжо заявіў, што будзе падаваць апэляцыйную скаргу.

Лімешка быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ у жніўні 2017 году нібыта пры спробе парушэньня працы лініі электраперадач паміж Судаком і Новым Сьветам. Па вэрсіі сьледзтва, ён прыехаў у Крым для зьдзяйсьненьня шэрагу дывэрсійных актаў па заданьні Службы бясьпекі Ўкраіны ў мэтах «дэстабілізацыі сацыяльна-эканамічнай сытуацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG