Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці затрыманага ў Крыме Лімешкі заяўляе, што ён прызнаўся пад катаваньнямі


Падкантрольны Крамлю Кіеўскі раённы суд Сімфэропаля 14 жніўня арыштаваў Генадзя Лімешку (на фота) на два месяцы — да 13 кастрычніка

Маці затрыманага ў анэксаваным Расеяй Крыме Генадзя Лімешкі Рыма Рыжкова заяўляе, што яе сын даў ФСБ паказаньні пад ціскам і катаваньнямі.

«Пасьля затрыманьня ў яго нос быў разьбіты, і на шчацэ таксама ранкі. На гэтым відэа дурню відаць, што ўсё замазана крэмам, толькі вока чорнае. І расказвае як па пісаным. А тое, што ён праходзіў навучаньне, мы чуем упершыню», — сказала маці затрыманага ў камэнтары праекту Радыё Свабода «Крим. Реалии».

Жонка затрыманага, Ірына Лімешка, раней адмаўляла віну свайго мужа, якога ў ФСБ Расеі назвалі «агентам СБУ» і абвінавацілі ў падрыхтоўцы дывэрсіі.

У Мінабароны Ўкраіны раней паведамілі, што затрыманы ў Крыме грамадзянін Украіны Генадзь Лімешка служыў ва Ўзброеных сілах Украіны па кантракце і быў звольнены ў траўні гэтага году праз службовую неадпаведнасьць.

Расейскія спэцслужбы апублікавалі відэа затрыманьня і допыту мужа. На камэру ён назваў сябе Генадзем Лімешкам 1992 году нараджэньня і прызнаўся ў тым, што нібыта рыхтаваў дывэрсіі на тэрыторыі анэксаванага Крыму.

Падкантрольны Крамлю Кіеўскі раённы суд Сімфэропалю 14 жніўня арыштаваў Лімешку на два месяцы — да 13 кастрычніка.

У СБУ назвалі «чарговай правакацыяй» паведамленьні ФСБ Расеі аб затрыманьні ўкраінскага «агента».

Расея і раней неаднаразова заяўляла пра затрыманьне ў Крыме «ўкраінскіх дывэрсантаў». Украінскія спэцслужбы такія паведамленьні адпрэчваюць.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG