Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз можа аспрэчыць санкцыі ЗША супраць Ірану


Бэнджамэн Грыво
Бэнджамэн Грыво

Эўразьвяз гатовы аспрэчыць у Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) любыя аднабаковыя меры, якія могуць нанесьці шкоду эўрапейскім кампаніям.

З такой заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік ураду Францыі Бэнджамэн Грыво, камэнтуючы выхад ЗША з пагадненьня па Іране. Паводле словаў Грыво, ЭЗ гатовы адказаць прапарцыйна, у адпаведнасьці з правіламі СГА.

8 траўня Дональд Трамп абвясьціў пра рашэньне Вашынгтону выйсьці з іранскай ядзернай зьдзелкі. Прэзыдэнт ЗША адзначыў, што Тэгеран не выконваў ўзятых на сябе абавязаньняў і не абмежаваў ядзерныя распрацоўкі ў абмен на паслабленьне санкцый. Ён таксама абвінаваціў іранскія ўлады ў падтрымцы тэрарызму.

У Міжнародным агенцтве па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) сёньня паведамілі, што Іран выконвае ўзятыя на сябе абавязаньні. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце арганізацыі.

Шматбаковае пагадненьне, падпісанае ў 2015 годзе Вялікабрытаніяй, Нямеччынай, Кітаем, Расеяй, Францыяй і ЗША з аднаго боку і Іранам — з другога, прадугледжвала зьняцьце з Тэгерану эканамічных санкцый ЗША і Эўразьвязу ў абмен на згортваньне іранскімі ўладамі ядзернай праграмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG