Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў Менску будуць адзначаць Дзень Перамогі


  • Дзень Перамогі ў Беларусі — дзяржаўнае сьвята. 9 траўня сьвяткаваньне пачынаецца на плошчы Перамогі, дзе з 11.00 да 12. 00 адбудзецца ўскладаньне кветак да Вечнага агню. Менгарвыканкам заклікаў далучыцца да афіцыйнай цырымоніі і ўдзельнікаў акцыі «Несьмяротны полк», якія плянуюць зьбірацца на плошчы Якуба Коласа.
  • Адначасова сьвяткаваньні пачнуцца ў парку Перамогі, што за стэляй «Мінск — горад-герой». У тым ліку там заплянаваныя спартовыя спаборніцтвы, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвотныя.
  • Яшчэ дзьве цэнтральныя пляцоўкі сьвяткаваньня — Палац спорту са сьвяточным кірмашом і «горадам майстроў» ды Верхні горад, дзе плянуецца асобная канцэртная праграма. Сьвяточныя мерапрыемствы там працягнуцца да 23-й гадзіны.
  • Тыя, каму далёка ехаць у цэнтар гораду, могуць узяць удзел у сьвяце на раённых пляцоўках. Мерапрыемствы з разьлікам на дарослых і дзяцей адбудуцца ў парку імя Паўлава, Камароўскім сквэры, Батанічным садзе, Сьцяпянцы, каля «Чыжоўка-арэны» ды ў іншых месцах Менску.
  • Традыцыйны сьвяточны салют у Менску адбудзецца ў 23.00. Запускаць фаервэркі будуць з шасьці пунктаў, што на адзін больш, чым летась.

Сьвята чырвонага маку. Як Украіна дэкамунізавала савецкі Дзень Перамогі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG