Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: украінскі сьпявак Alekseev прадставіць Беларусь у першым паўфінале Эўравізіі


Мікіта Аляксееў
Мікіта Аляксееў

Падзеі 8 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Анонс

8 траўня ў партугальскім Лісабоне адбудзецца першы паўфінал музычнага конкурсу «Эўравізія-2018». Беларусь пад нумарам 8 прадставіць украінскі сьпявак Мікіта Аляксееў (ALEKSEEV). За час удзелу Беларусі ў Эўравізіі ўпершыню краіну на конкурсе прадстаўляе іншаземец. Песьня Аляксеева «Forever» 17 лютага перамагла ў фінале нацыянальнага адбору.

Раней беларускія ўдзельнікі адбору патрабавалі дыскваліфікаваць Мікіту Аляксеева, кажучы, што ягоная песьня парушае правілы конкурсу, бо была прадстаўленая задоўга да адбору. У камандзе сьпевака такія абвінавачаньні адпрэчваюць.

«Я беларускі сьпявак». Хто такі ALEKSEEV, які прадставіць Беларусь на Эўравізіі

Свабода ART будзе камэнтаваць выступы канкурсантаў у твітэры. Падпісвайцеся, каб не прапусьціць выступ прадстаўніка Беларусі.

Дата дня

8 траўня 1945 году быў падпісаны акт аб капітуляцыі Нямеччыны. Такім чынам скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.

Таксама ў гэты дзень

1674 — каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем ВКЛ быў абраны Ян Сабескі.

1984 — Савецкі Саюз абвясьціў пра байкот Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе, ЗША.

1989 — выйшаў першы нумар польскай «Gazety Wyborczej» як органа незалежнага прафсаюзу „Салідарнасьць“.

1993 — утворана Таварыства вольных літаратараў.

1999 — у Менску камандзір СОБР Дзьмітры Паўлічэнка вярнуў начальніку турмы Алегу Алкаеву расстрэльны пісталет. У сваім рапарце начальнік крымінальнага вышуку генэрал Мікалай Лапацік выказаў меркаваньне, што з гэтага пісталета быў забіты зьніклы напярэдадні экс-міністар унутраных справаў Юры Захаранка.

У гэты дзень нарадзіліся

1883 — Сьцяпан Некрашэвіч, мовазнавец, незалежніцкі дзяяч, прадстаўнік Ураду БНР ва Ўкраіне, першы старшыня Інстытуту беларускае культуры, акадэмік АН Беларусі, аўтар акадэмічных слоўнікаў. Расстраляны НКВД у 1937-м.

Сьцяпан Некрашэвіч
Сьцяпан Некрашэвіч

1937 — Лявон Шыманец, шматгадовы старшыня Згуртаваньня беларусаў Францыі «Хаўрус», брат Івонкі Сурвілы.

У памяці

1551 — памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская.

Барбара Радзівіл і Жыгімонт Аўгуст
Барбара Радзівіл і Жыгімонт Аўгуст

1880 — памёр францускі пісьменьнік Гюстаў Флябэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG