Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага апазыцыянэра Навальнага затрымалі на акцыі «Ён нам ня цар»


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

У цэнтры Масквы на Пушкінскай плошчы затрымалі аднаго зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксея Навальнага. Яго забралі ў хуткім часе пасьля таго, як апазыцыянэр зьявіўся на плошчы, дзе праходзіць акцыя «Ён нам ня цар», перадае карэспандэнт Радыё Свабода з месца падзей. Акцыя скіраваная супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

У цэнтры гораду пачаліся затрыманьні і сутычкі паміж прыхільнікамі Навальнага і актывістамі ў казацкай форме, якія сабраліся на плошчы. Паліцыя ўжывае сілу да дэманстрантаў. Затрыманыя ўжо больш за дзесяць чалавек.

Радыё Свабода вядзе прамую відэатрансьляцыю зь месца падзей.

Перад пачаткам акцыі на плошчы сталі зьбірацца актывісты пракрамлёўскага «Нацыянальна вызвольнага руху» (НОД) і людзі ў вайсковай форме з георгіеўскімі стужкамі. Яны выкрыкваюць лёзунгі супраць «Майдану» і называюць Навальнага правакатарам.

У цэнтры Масквы знаходзяцца падразьдзяленьні паліцыі і Расгвардыі. Паліцыянты пагражаюць ўжыць супраць удзельнікаў акцыі спэцсродкі. Над плошчай лётае верталёт.

Сотні затрыманых удзельнікаў акцыі «Ён нам ня цар» па ўсёй Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG