Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкі ПЭН-цэнтар запатрабаваў вызваліць Дзьмітрыя Галко


Дзьмітры Галко, архіўнае фота
Дзьмітры Галко, архіўнае фота

ПЭН-цэнтар Швэцыі апублікаваў патрабаваньне неадкладнага вызваленьня беларускага журналіста Дзьмітрыя Галко, затрыманага 22 красавіка ў Беларусі ля ўкраінскай мяжы

Швэдзкі ПЭН-цэнтар мяркуе, што сапраўдная прычына затрыманьня — законная праца Дзьмітрыя Галко ў якасьці незалежнага журналіста. У звароце пераказваюць гісторыю Галко, які быў вымушаны зьехаць зь Беларусі ў сьнежні 2017-га, але быў затрыманы, калі паспрабаваў вярнуцца дамоў. Таксама зьвяртаюць увагу на тое, што Беларусь называецца ў ліку самых жорсткіх рэжымаў адносна СМІ.

Галко працаваў незалежным журналістам, ад 2014 году жыў у Менску і ўкраінскім Марыюпалі, пісаў для шэрагу заходніх выданьняў, у ліку якіх The Times, і для «Беларускага партызана». У мінулым лістападзе ў кватэру Галко ўварваліся міліцыянты, якія сьцьвярджалі, што суседзі скардзіліся на гучную музыку падчас сьвяткаваньня дня народзінаў ягонага сына. Галко абвінавацілі ў нападзе на міліцыянта, але спачатку судзілі і аштрафавалі за «нецэнзурную лаянку» — толькі пасьля апошняга затрыманьня зьявілася афіцыйнае абвінавачаньне ў «нападзе на міліцыянта». Цяпер Галко пагражае да 6 год пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG