Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту Зьмітру Галко выставілі абвінавачаньне


Гэта пацьвердзіў Белсату бацька журналіста, Мікалай Галко. Зьміцер абвінавачаецца паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу «Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў».

«Так. Па гэтым артыкуле, але больш аб гэтым я гаварыць не хачу», — сказаў Мікалай Галко.

У канцы лістапада 2017 году Зьміцер Галко арганізаваў дзень народзінаў свайго непаўналетняга сына Яна. Паводле вэрсіі міліцыі, у кватэры была гучная музыка, хтосьці выклікаў участковага.

Калі ўчастковы зьявіўся, то ў яго нібыта адбылася сутычка з Галко, у выніку якой у міліцыянта быў разьбіты мабільны тэлефон. Участковы выклікаў дапамогу, удзельнікаў затрымліваў АМАП. Сам Зьміцер Галко казаў, што проста ўзяў міліцыянта за рукі, ніякай бойкі не было.

Празь нейкі час пасьля таго інцыдэнту Галко з сынам Янам зьехаў ва Ўкраіну, у Марыюпаль. Старэйшы сын Ян неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, а бацьку пры вяртаньні праваахоўныя органы затрымалі 22 красавіка на беларуска-ўкраінскай мяжы.

30 красавіка ён даслаў першы ліст з СІЗА на Валадарскага ў Менску, напісала ў сваім «Facebook» маці журналіста, Тацьцяна Галко.

Арыштаванага журналіста Зьмітра Галко зьмясьцілі ў турму на Валадарскага ў Менску

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG