Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 траўня пачынаецца рэгістрацыя на ўдзел у цэнтралізаваным тэставаньні


Яна працягнецца да 1 чэрвеня.

Для рэгістрацыі абітурыент павінен будзе прад’явіць пасьведчаньне асобы, падаць заяву, аплаціць удзел у тэставаньні і атрымаць пропуск.


Графік правядзеньня цэнтралізаванага тэставаньня вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі.

Цэнтралізаванае тэставаньне сёлета пачнецца 12 чэрвеня з выпрабаваньняў па беларускай мове, 14 чэрвеня пройдуць тэсты па рускай мове, 16 чэрвеня — па грамадазнаўстве, 18 чэрвеня — па матэматыцы, 20 чэрвеня — па біялёгіі, 22 чэрвеня — па замежных мовах, 24 чэрвеня — па хіміі, 26 чэрвеня — па фізыцы, 28 чэрвеня — па гісторыі Беларусі, 30 чэрвеня — па геаграфіі. Завершыцца ЦТ 2 ліпеня экзамэнам па сусьветнай гісторыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG