Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павялічыліся пэнсіі і бюджэт пражытковага мінімуму


А таксама памер дзіцячай дапамогі і кошты паслуг мабільнага апэратара.

1 траўня ў Беларусі зьмяніліся памеры пэнсій па ўзросьце. У сярэднім пэнсіі вырасьлі на 5,4%. Адпаведны Указ кіраўнік краіны падпісаў 26 красавіка. Паведамляецца, што рост пэнсій выкліканы «ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў».

Разам з пэнсіямі павялічыўся сярэдні бюджэт пражытковага мінімуму. Да 31 ліпеня ён будзе складаць 206 рублёў і 58 капеек. Павелічэньне БПМ у сваю чаргу выклікала рост адзінаразовай дапамогі за нараджэньне дзіця, якая складае 10 БПМ. А таксама штомесячных выплат (ад 50% да 120% БПМ).

Таксама з 1 траўня апэратар мабільнай сувязі МТС падвышае тарыфы на свае паслугі на 3%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG