Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт абвясьціў пра закуп сямі дронаў


Сьледчы камітэт абвясьціў аўкцыён на закуп сямі дронаў Inspire 2 ці аналягічных.

На сайце дзяржаўных закупаў інфармацыі пра стартавую цану аўкцыёну няма. Паводле каталёгу на сайце Onliner.by, новы дрон Inspire 2 каштуе ад 7706 да 8383 рублёў.

Квадракоптэры дапамогуць Сьледчаму камітэту ў вывучэньні дэталяў на месцы здарэньня, паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.

«Гэтыя тэхналёгіі дапамогуць з аб’ёмамі агляду месца здарэньня. Напрыклад, у ДТЗ важная кожная дробязь, і гэта можна высьветліць з дрона. Дзесьці ёсьць магчымасьць агледзець цяжкадаступныя месцы», — сказаў Кабаковіч.

Як паведамлялася раней, Міністэрства абароны Беларусі пры падтрымцы «зацікаўленых дзяржаўных органаў» ініцыявала прыняцьце заканадаўчага акту, які дазволіць зьбіваць дроны ў забароненых зонах. Таксама ў Палаце прадстаўнікоў разглядаецца законапраект, які прадугледжвае правядзеньне абавязковай сэртыфікацыі бесьпілётнікаў масай больш за 7 кіляграмаў.

Падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску 25 сакавіка каля Тэатру опэры і балету некалькі прыватных асобаў, а таксама Tut.by і «Белсат» страцілі свае дроны.

Паводле міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча, дзе гэтыя дроны, міліцыя ня ведае. Арганізатары сьвяткаваньня каля Опэрнага тэатру заяўлялі, што дроны зьніклі ня проста так — іх наўмысна зганялі; ня выключана, на думку арганізатараў сьвята, што праз хакерскую атаку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG