Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары «Сьвята Незалежнасьці»: дроны перахапілі праз хакерскую атаку


Гісторыя аднаго дрона, які сагналі, але ён вярнуўся дадому
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00

Каб перахопліваць дроны журналістаў і прыватных асобаў падчас «Сьвята Незалежнасьці» ля Опэрнага тэатру ​25 сакавіка, рабіліся «хакерскія атакі». Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізатараў кампаніі #БНР100, апублікаванай у фэйсбуку Антона Матолькі.

Падчас «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка журналісты адзначалі праблемы ў кіраваньні бесьпілётнікамі. У TUT.BY, «Белсату» і прыватных асобаў зьніклі дроны, кіраваньне імі нібыта нехта перахапіў, скіраваўшы апараты на дах Опэрнага тэатру, дзе стаялі «людзі ў цывільным» зь нявызначанай апаратурай.​

Як перахоплівалі дроны?

Паводле Антона Матолькі, дроны гублялі кіраваньне і апускаліся ўніз не над натоўпам. Праз штучна створаныя перашкоды сыгнал Wi-Fi пагаршаўся. На дрон накіроўвалася інфармацыя пра вяртаньне ў іншы пункт, адрозны ад пункту вылету. Адзін з арганізатараў #БНР100 называе гэта «хакерскай атакай на чужую электронную прыладу».

Дрон, пра які піша Матолька, не рэагаваў на рухі пульта ўладальніка ўправа-ўлева, не даваў павярнуць камэру ў бок даху Опэрнага тэатру. Пасьля страты кіраваньня коптэр разьвярнуўся і паляцеў да Опэрнага. Далей за дах дрон не паляцеў, перакананы Матолька. Ён апытаў ачапленьне за будынкам тэатру і лічыць, што ўрэзацца ў яго коптэр ня мог — на будынку былі ўсталяваныя плястыкавыя бампэры.

Паводле яго, дроны перахоплівалі з дапамогай «магутнага Wi-Fi-узмацняльніка, які трэба было ўсталёўваць на ўзроўні палёту дрона».

Кіроўцамі дронаў цікавіўся супрацоўнік сілавых структур

Падчас «Сьвята Незалежнасьці», прыкладна ў 13:30, за сцэну зайшоў супрацоўнік сілавых структур у цывільным, піша Антон Матолька.

Яго цікавілі бесьпілётныя апараты над пляцоўкай.

Матолька перадаў яму кантакты людзей, якія кіравалі дронамі, дзеля «тэрміновай сувязі ў непрадбачаных сытуацыях». Свае кантакты Матолька таксама пакінуў супрацоўніку, аднак «няўважліва прачытаў імя і прозьвішча і дзе дакладна працуе».

Калі зьявілася інфармацыя пра перахопленыя коптэры, прадстаўнікі сілавых структур на пляцоўцы «Сьвята Незалежнасьці» не адказалі Матольку, каго трэба шукаць.

Арганізатар наракае, што сагнаныя дроны не вярнуліся да сваіх уласьнікаў праз два дні пасьля мерапрыемства. З Матолькам таксама ніхто ня зьвязваўся, нягледзячы на пакінутыя кантакты. Уласьнікі перахопленых дронаў плянуюць пісаць у пракуратуру і Сьледчы камітэт заяву аб «крадзяжы ў асабліва буйным памеры».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG