Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерці беларускіх салдат Коржыча, Басьцюка і Сарокіна — у дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША аб правах чалавека


Вайсковая частка ў Печах, дзе служыў Аляксандар Коржыч
Вайсковая частка ў Печах, дзе служыў Аляксандар Коржыч

У Вашынгтоне распаўсюджаны штогадовы даклад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША па правах чалавека ў сьвеце за 2017 год.

У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, аўтары дакладу акцэнтуюць ўвагу на адвольных затрыманьнях, у тым ліку падчас сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка, на жорсткім абыходжаньні і катаваньнях затрыманых і зьняволеных у беларускіх турмах і на адсутнасьці справядлівых судовых працэсаў.

У дакладзе таксама гаворыцца пра «шматлікія паведамленьні аб цкаваньні прызыўнікоў у войску, у тым ліку пра зьбіцьцё і іншыя формы фізычнага і псыхалягічнага гвалту. Паведамляецца, што некаторыя з гэтых выпадкаў прывялі да сьмерці». У прыватнасьці згадваецца сьмерць салдатаў Аляксандра Коржыча, Генадзя Сарокіна і Арцёма Басьцюка.

У падразьдзеле, прысьвечаным палітвязням, апісваецца «справа патрыётаў», якую яшчэ называлі справай «Белага Легіёну».

Распачынаецца разьдзел пра Беларусь канстатацыяй, што яна застаецца аўтарытарнай краінай, дзе значнай праблемай зьяўляецца няздольнасьць грамадзян зьмяніць уладу шляхам выбараў, адсутнасьць мэханізму стрымліваньняў і проціваг у палітычнай сыстэме і зьвязаныя з гэтым злоўжываньні ўлады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG