Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Дзяржпрамнагляду зьняты з пасады


Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік дэпартамэнту па наглядзе за бясьпечным вядзеньнем работаў у прамысловасьці Міністэрства па надзвычайных сытуацыях (Дзяржпрамнагляд) Аляксандар Кудрашоў зьняты з пасады «ў сувязі з выхадам у адстаўку». Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце прэзыдэнта Беларусі. Прычыны адстаўкі не патлумачаныя

У задачы Дзяржпрамнагляду ўваходзіць папярэджаньне тэхнагенных аварый і траўматызму ў арганізацыях, якія эксплюатуюць небясьпечныя вытворчыя аб’екты, а таксама гарантаваньне бясьпекі на прадпрыемствах і пры перавозцы небясьпечных грузаў. У красавіку дэпартамэнт выявіў больш за тысячу парушэньняў бясьпекі на аб’ектах масавага знаходжаньня людзей.

Масавыя праверкі пажарнай бясьпекі аб’ектаў пачаліся ў Беларусі на загад Аляксандра Лукашэнкі пасьля трагедыі 25 сакавіка ў гандлёва-забаўляльным цэнтры ў расейскім горадзе Кемерава, дзе ў выніку пажару, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 64 чалавекі, у тым ліку больш за 40 дзяцей.

Больш як на 75% правераных абʼектаў у Беларусі выявілі парушэньні пажарнай бясьпекі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG