Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забараніць дапамогу з-за мяжы. «Белая Русь» накіравала ў ЦВК прапановы зьменаў у выбарчай сыстэме


Грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь» накіравала ў Цэнтральны выбарчы камітэт Беларусі прапановы зьменаў у выбарчай сыстэме.

Яны тычацца выбарчых фондаў кандыдатаў, працэдуры зьбіраньня і праверкі подпісаў, аховы урнаў для датэрміновага галасаваньня.

Асноўная праца над падрыхтоўкай прапановаў вялася падчас выбараў у мясцовыя саветы, сказала Свабодзе намесьніца старшыні рэспубліканскай рады «Белай Русі» Тацяна Шэндзік.

Што хочуць зьмяніць?

  • Уніфікаваць працэдуру праверкі збору подпісаў. Паводле слоў Шэндзік, адсотак падпісных лістоў, якія бяруць на праверку, вызначаны недакладна.
  • Прымаць дакумэнты ад кандыдатаў не агульным пакетам, а паэтапна. Мяркуецца, што ЦВК павінна кансультаваць кандыдатаў на этапах выбарчай кампаніі.
  • Рэглямэнтаваць ахову урнаў для датэрміновага галасаваньня. Напрыклад, вызначыць, дзе павінен знаходзіцца супрацоўнік міліцыі, як забясьпечваць цэласнасьць урны.
  • Забараніць арганізацыям, якія атрымлівалі спонсарскую дапамогу з-за мяжы, удзельнічаць у фармаваньні выбарчых фондаў кандыдатаў.

Давыдзька: «Белая Русь» ня стала партыяй, бо так прасьцей атрымаць гранты

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG