Эўрапейскі зьвяз у 2017 годзе даў прытулак больш як паўмільёну бежанцаў, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на статыстычнае бюро Eurostat.
Паводле яго дадзеных, больш за 60 адсоткаў бежанцаў прыняла Нямеччына.
Агульная колькасьць бежанцаў у параўнаньні з 2016 годам скарацілася прыкладна на чвэрць. Да гэтага буйны ўсплёск міграцыі адбыўся ў 2015 годзе. Па дадзеных Eurostat, сырыйскія грамадзяне склалі прыкладна траціну пры атрыманьні прытулку ў 2017 годзе. Другое і трэцяе месца займаюць выхадцы з Аўганістана і Іраку.