Раней у нядзелю некалькі соцень актывістаў, якія выступаюць супраць палігону, перакрылі пад’езд да яго. А напярэдадні на Валакаламскай шашы прайшоў мітынг супраць працы палігону бытавых адходаў «Ядрава», і празь некалькі гадзін непасрэдна каля ўезду на сьметнік сабраўся другі мітынг. Паводле зьвестак арганізатараў, прыйшло каля 500 чалавек.
Сытуацыя ў Валакаламску абвастрылася ў сакавіку пасьля выкідаў сьметнікавага газу на палігоне «Ядрава». Да мэдыкаў са скаргамі на дрэннае самаадчуваньне зьвярнулася мноства дзяцей.