Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-спікер Дзярждумы Расеі прапанаваў піць «Глог» замест лекаў з ЗША


Віцэ-спікер Дзяржаўнай Думы Расеі Пётр Талстой
Віцэ-спікер Дзяржаўнай Думы Расеі Пётр Талстой

Віцэ-спікер Дзяржаўнай Думы Расеі Пётр Талстой прапанаваў заварваць кару дуба і піць «Глог» замест амэрыканскіх лекаў. Так ён адказаў у эфіры каналу «Россия-1» на пытаньне аб тым, ці пацярпяць расейцы ад магчымай забароны на ўвоз мэдыкамэнтаў з краінаў, якія падтрымалі амэрыканскія санкцыі ў дачыненьні да Расеі.

Палітыку Барысу Надзеждзіну, які заявіў, што з прычыны праблем са здароўем ён вымушаны прымаць прэпараты з краінаў «верагоднага праціўніка», Талстой прапанаваў «сплёўваць» гэтыя лекі.

Напярэдадні ў Дзярждуму быў унесены законапраект аб санкцыях у адказ супраць ЗША і іншых дзяржаваў, які дае ўраду Расеі паўнамоцтвы ўвесьці шэраг мер эканамічнага і палітычнага характару.

Законапраект прадугледжвае забарону на ўвоз тэхналягічнага абсталяваньня і праграмнага забесьпячэньня з ЗША, а таксама забарону або абмежаваньне на працу ў Расеі для грамадзян ЗША і (або) іншых замежных дзяржаваў, у тым ліку ў якасьці высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Акрамя таго, у дакумэнце прапануецца абмежаваць увоз у Расею з ЗША алькагольнай і тытунёвай прадукцыі, сельгаспрадукцыі, сыравіны і харчаваньня, а таксама лекаў.

Дэпутаты таксама прапанавалі вырабляць у Расеі амэрыканскія тавары без дазволу праваўладальнікаў. Пра якія канкрэтна тавары ідзе размова, не ўдакладняецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG