Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі абвясьцілі, як хочуць адказаць на амэрыканскія санкцыі


Паседжаньне Дзяржаўнай думы Расеі. Архіўнае фота.

У Дзяржаўную думу Расеі занесены законапраект аб адказных санкцыях супраць ЗША і іншых дзяржаў, які дае ўраду Расеі паўнамоцтвы па ўвядзеньні шэрагу захадаў эканамічнага і палітычнага характару. Пра гэта паведаміў кіраўнік ніжняй палаты расейскага парлямэнта, адзін з аўтараў дакумэнту Вячаслаў Валодзін.

Паводле першага віцэ-сьпікера Дзярждумы Расеі Івана Мельнікава, законапраект прадугледжвае абмежаваньне ўвозу ў Расею з ЗША алькагольнай і тытунёвай прадукцыі, сельгаспрадукцыі, сыравіны і харчаваньня. Акрамя таго, прапаноўваецца спыніць міжнароднае супрацоўніцтва ў атамнай галіне, авіябудаваньні і ракетна-рухальнай галіне, а таксама ўвесьці абмежаваньне на працу амэрыканцаў у Расеі.

«Законапраект распрацаваны як мера ў адказ на выклікі Злучаных Штатаў Амэрыкі, іх службовых асоб, выяўленыя ў недружалюбных і неканструктыўных дзеяньнях, увядзеньні санкцый у дачыненьні як Расейскай Фэдэрацыі ў цэлым, так і яе грамадзян і юрыдычных асобаў», — заявіў Валодзін журналістам у пятніцу.

6 красавіка міністэрства фінансаў ЗША прадставіла пашыраны санкцыйны сьпіс, у які трапілі 24 расейскія бізнэсоўцы і чыноўнікі, а таксама 14 кампаній. Абмежаваньні зьвязаныя з умяшаньнем Крамля ў выбары прэзыдэнта ЗША.

Амэрыканскія санкцыі прывялі да абвалу на расейскім рынку. Ўрад паабяцаў даць падтрымку кампаніям, якія трапілі ў санкцыйны сьпіс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG