Пра гэта паведаміў кіраўнік консульскага аддзелу амбасады Беларусі ў Віетнаме Дзьмітры Гіль, перадае РБК.
«13 красавіка суд Патаі прад’явіў новыя абвінавачваньні членам групы, затрыманым 25 лютага праваахоўнымі органамі Тайлянда за незаконную арганізацыю сэкс-трэнінгаў на тэрыторыі краіны». — сказаў консул.
Гіль адзначыў, што абвінавачваньні прадʼяўленыя па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Тайлянда, у ліку якіх арганізацыя прадстаўленьня паслуг сэксуальнага характару.
«Сувязь [з затрыманымі] падтрымліваецца. Кірылаў [Лэсьлі] ідэнтыфікаваны тайскім бокам як грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, паколькі пры затрыманьні прадʼявіў расейскі пашпарт », — дадаў начальнік консульства.
Насьцю Рыбку разам з грамадзянінам Расеі Аляксандрам Кірылавым і шэрагам іншых асобаў затрымалі ў Тайляндзе 26 лютага па падазрэньні ў правядзеньні незаконных сэкс-трэнінгаў.
Суд у Патаі 13 красавіка прадʼявіў новыя абвінавачваньні. На гэты раз Лэсьлі і Рыбку абвінавацілі ў прадстаўленьні паслуг сэксуальнага характару ў складзе групы. Таксама яны абвінавачваюцца ў нелегальнай прадпрымальніцкай і працоўнай дзейнасьці. Слуханьне па гэтай справе адбудзецца 17 красавіка.