Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі Беларусь запусьціць другі касьмічны спадарожнік


Наземны комплекс кіраваньня спадарожнікам «Белінтэрсат-1» у Дзяржынскім раён
Наземны комплекс кіраваньня спадарожнікам «Белінтэрсат-1» у Дзяржынскім раён

Беларусь запусьціць другі касьмічны спадарожнік, паведаміў журналістам 11 красавіка намесьнік дырэктара прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сыстэмы» Нацыянальнай акадэміі навук Барыс Чарнуха.

Эскізнае праектаваньне новага спадарожніка завершыцца ў 2019 годзе. Раней выканаць заданьне немагчыма празь вялікую колькасьць разьлікаў, сказаў Чарнуха. Пасьля гэтага будуць зробленыя высновы аб тэрмінах вываду касьмічнага апарата на арбіту і яго коштах.

Асноўнае адрозьненьне новага спадарожніка ад таго, які запусьцілі ў 2012 годзе, — большая велічыня разрозьненьня. Калі дзейны апарат дазваляе распазнаваць аб’ект на зямлі памерам два мэтры, то новы — менш за паўмэтра.

Першы беларускі спадарожнік дажыве да 2021 году

Навукоўцы адзначылі, што першы беларускі спадарожнік быў разьлічаны на 5 гадоў функцыянаваньня. Але спэцыялісты здолелі падоўжыць гэты тэрмін да канца 2021 году. Таму яны не выключаюць, што нейкі час на касьмічнай арбіце могуць лятаць адразу два беларускія спадарожнікі.

Паводле беларускіх навукоўцаў, цяпер манаполія на падобныя апараты належыць Злучаным Штатам Амэрыкі. Там летась запусьцілі спадарожнік з разрозьненьнем меней за 30 сантымэтраў. Ягоная вага — 2,5 тоны.

Беларускі апарат будзе важыць 1 тону. Амэрыканцам вывад спадарожніка на арбіту каштаваў 865 мільёнаў даляраў. Кошт беларускага апарата яшчэ невядомы, нават прыкладны. Вывесьці яго на арбіту дапамогуць расейцы.

Барыс Чарнуха сказаў, што Беларусь будзе мець прыбытак ад продажу касьмічных здымкаў за мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG