Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хабараўску на вуліцу ўпаў гелікоптэр МІ-8, загінулі 6 чалавек


У Расеі ў Хабараўску наўпрост на адну з вуліц у межах гораду ў сераду ўпаў гелікоптэр Мі-8. Загінулі шэсьць чалавек, усе яны — супрацоўнікі авіякампаніі «Усход»: чатыры камандзіра, бортмэханік і другі пілёт.

У авіякампаніі «Усход» паведамілі, што гелікоптэр выконваў вучэбна-трэніровачны палёт. Па адной з вэрсій, ён мог зачапіцца за матчу антэннага поля на вуліцы, пасьля чаго ўпаў на зямлю. Прычынай катастрофы маглі быць: умовы надвор’я, тэхнічная няспраўнасьць або памылка пілятаваньня.

«Папярэдняя інфармацыя — што за мачту зачапіўся. Праводзілі трэніравальны палёт... Хутчэй за ўсё, нізкая воблачнасьць», — распавёў інжынэр па авіяцыйнаму і радыёэлектроннаму абсталяваньню Ігар Вербулес.

Аднак у апэратыўным штабе заявілі, што гелікоптэр сутыкнуўся з верхавінамі дрэў, а ня з мачтай.

Мэтэаролягі паведамілі, што ў момант аварыі ў раёне крушэньня быў сьнег з дажджом, дажджы і нізкая бачнасьць. Гэта добра відаць на кадрах месца катастрофы, зьнятых з дрону:

Відавочцы распавялі, што пры падзеньні чулі гук, падобны на выбух, а потым ад гелікоптэра пайшоў дым:

«Мы спачатку пачулі грукат, потым пачуўся гук, падобны на выбух. Выйшлі на вуліцу і ўбачылі дым», — распавялі работнікі цэха, разьмешчанага непадалёк.

Пажар хутка ўдалося патушыць. Сьледчы камітэт Расеі адкрыў справу паводле артыкулу «Парушэньне правілаў бясьпекі руху і эксплёатацыі паветранага транспарту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG