Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі на 2,5%


У сакавіку Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,8%. За тры месяцы 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,5%.

У сакавіку цэны на спажывецкія тавары падняліся на 0,6%, ад пачатку году — на 2%. Цэны на паслугі ў параўнаньні зь лютым павялічыліся на 1,1%, ад пачатку году — на 4,2%.

Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі:

  • у студзені — на 0,8%;
  • у лютым — на 0,9%.

Інфляцыя за 2017 год склала 4,6%. Паводле бюджэту на 2018 год, гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%.

«Альтэрнатыўная» статыстыка ад Лукашэнкі: заробкі па 300 рублёў, рост цэнаў на 8–10% за год

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG