Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве непадалёк ад мяжы зь Беларусьсю пачынаецца «паляваньне на танкі»


У панядзелак на Падбродзкім палігоне узброеных сіл Літвы пачынаюцца штогадовыя вучэньні процітанкавых частак «Паляўнічы» (літ. Medžiotojas). Пра гэта інфармуе агенцтва DELFI.

У ходзе вучэньняў, паводле DELFI, літоўскія вайскоўцы разам з батальёнамі сілаў перадавога базаваньня NATO ў Літве і Латвіі з Гішпаніі, ЗША, Канады, Харватыі, Нідэрляндаў, Францыі і Нямеччыны правядуць баявыя стрэльбы з процітанкавай зброі.

Таксама будзе адпрацоўвацца навыкі кіраваньня вайсковымі адзінкамі і вывучацца тактыка танкавых падразьдзяленьняў суперніка.

Сёлета ўпершыню на вучэньнях «Паляўнічы» будуць адпрацоўвацца працэдуры выкліку паветранай падтрымкі.

На палігон у раёне Падбродзьдзя ў Салечніцкім раёне прыбылі экспэрты з ЗША і Ўкраіны, якія падзеляцца вопытам.

Вучэньні, як паведаміла міністэрства абароны, працягнуцца да 20 красавіка. У іх возьмуць удзел больш за 700 вайскоўцаў з васьмі дзяржаў NATO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG