Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Захад-2017»: чаму колькасьць удзельнікаў важная


Расейская вайсковая тэхніка пад Асіповічамі, жнівень 2017

Гэтак азагалоўлены артыкул Ігара Суцягіна, ваеннага экспэрта, старэйшага навуковага супрацоўніка Каралеўскага інстытуту абаронных дасьледаваньняў у Лёндане. Артыкул быў апублікаваны ў выданьні RUSI

Прапануем вам пераклад публікацыі ў скароце.

Ігар Суцягін
Ігар Суцягін

Абвешчаная Расеяй колькасьць войскаў, якія возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2017», паказвае, што Масква прыхоўвае ісьціну. Тыднёвыя расейска-беларускія сумесныя стратэгічныя вучэньні, якія пачынаюцца ў чацьвер выклікалі вялікую занепакоенасьць у краінах-чальцах NATO і ў іншых эўрапейскіх суседзяў Расеі. Адной з самых вострых праблемаў зьяўляецца колькасьць войскаў, якія будуць удзельнічаць у манэўрах.

У адпаведнасьці з Венскім дакумэнтам АБСЭ, які падпісала ў тым ліку і Расеі, краіны-падпісанты павінныя запрашаць замежных назіральнікаў на свае вайсковыя вучэньні, калі ў іх удзельнічае больш за 13 тысячаў вайскоўцаў.

Каб пазьбегнуць замежнага маніторынгу сваіх практыкаваньняў, Расея і Беларусь абвясьцілі, што толькі 12700 салдатаў будуць удзельнічаць у вучэньнях, што ніжэй парогу, вызначанага Венскім дакумэнтам.

Гэтая лічба энэргічна аспрэчваецца эўрапейскімі дзяржавамі, паводле ацэнкі польскага генштабу да вучэньняў будуць прыцягнутыя 100 тысячаў расейскіх вайскоўцаў, Літва і Ўкраіна даюць больш высокія ацэнкі ўдзельнікаў вучэньняў — ад 140 да 240 тысячаў.

Аналіз дадзеных аб гэтых вучэньнях, зьвязаных з абавязковай справаздачнасьцю аб колькасьці вайсковай тэхнікі, якая будзе браць удзел у вучэньнях, прапануе пераканаўчыя доказы таго, што Расея хітруе. Гэты аналіз паказвае, што колькасьць вайскоўцаў, якія будуць удзельнічаюць у вучэньнях будзе бліжэй да 65-70 тысячаў.

Паведамляецца, што ў вучэньнях возьмуць удзел 150 гарматаў , 140 танкаў і 230 БМП.

Гэта адпавядае абʼяднаным сілам адной беларускай мотастралковай брыгады (40 танкаў, 180 БМП, 78 гарматаў і 4900 салдатаў) і адной расейскай танкавай брыгады (94 танкаў, 61 БМП, 44 гарматаў і 2900 салдатаў).

Акрамя таго, разьлік уключае асобны артылерыйскі батальён (18 гарматаў, каля 200 салдатаў) і дапаможныя часткі (каля 2000 вайскоўцаў, у тым ліку 86-й брыгады сувязі ) беларускіх узброеных сілаў.

Вядома таксама, што 6-я танкавая брыгада 1-й гвардзейскай танкавай арміі Расеі разгорнутая ў Беларусі ў межах "Захад-2017«.Паведамляецца таксама, што на вучэньні ў Беларусь прыбыў 70-ы мабільны камандны пост генштабу ўзброеных сілаў РФ.

Але пытаньні ўзьнікаюць адносна той часткі вучэньняў, якія пройдуць на тэрыторыі Расеі. Паведамляецца, што ў іх возьмуць удзел 2500 вайскоўцаў, 110 танкаў, 200 БМП і 50 гарматаў. Гэта адпавядае абʼяднанай сіле аднаго танкавага палка і аднаго мотастралковага палка.

Некаторыя дадатковыя дэталі дазваляюць зрабіць выснову аб тым, што агульная колькасьць удзельнікаў вучэньняў «Захад-2017» на тэрыторыі Расеі будзе вышэйшай, чым абвешчана — каля 4700 замест заяўленых 2500 людзей. Гэта ставіць падвышае колькасьць удзельнікаў вучэньняў «Захад-2017» да 14900 што прынамсі вышэй за парогавы паказьнік Венскага дакумэнту.

Што тычыцца вучэньняў у Беларусі, то ёсьць зьвесткі аб тым, што ў іх возьме ўдзел 4-я Кантэміраўская гвардзейская танкавая дывізія РФ (9600 вайскоўцаў).

Сапраўды, міністэрства абароны Расеі замовіла 4162 чыгуначных вагонаў для транспарціроўкі сваёй ваеннай тэхнікі ў Беларусь. Гэта ўяўляе сабой значнае павялічэньне замоваў у параўнаньні з 2015 і 2016 гадамі, калі замовы складалі 125 і 50 вагонаў адпаведна.

Гэтыя 4000 вагонаў мусяць даставіць расейскія войскі ў Беларусь, а потым вывезьці іх адтуль. Вядома, што каля 250 вагонаў былі выкарыстаныя раней сёлета для транспарціроўкі абсталяваньня для «Захад-2017». Транспарціроўка адной танкавай брыгады РФ патрабуе 734 вагоны.

Транспарціроўка Кантэміраўскай дывізіі патрабуе 2180 вагонаў. Застаюцца яшчэ 850 вагонаў, якія могуць траспартаваць ад 1500 да 5000 вайскоўцаў, у залежнасьці ад тыпу узбраеньняў.

Акрамя таго, у «Захад-2017» будуць удзельнічаць часткі 11-га і 14-га армейскіх карпусоў, а таксама злучэньні расейскіх дэсантных войскаў, якія возьмуць удзел у вучэньнях без папярэджаньня. Гэтыя злучэньні налічваюць каля 41 тысячы вайскоўцаў. Такім чынам, сукупная колькасьць войскаў, якія возьмуць удзел у вучэньнях, складзе 65-70 тысячаў чалавек.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG