Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карлэс Пудждэмон вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе


Суд у Нямеччыне адпусьціў былога кіраўніка Каталёніі Карлеса Пудждэмона пад падпіску аб нявыезьдзе на час разгляду запыту аб экстрадыцыі. Сума закладу, пад які вызвалілі палітыка, склала 75 тысяч эўраў.

Пастанова суду абвяшчае, што Пудждэмон ня можа быць экстрадаваны ў Гішпанію паводле абвінавачаньня ў арганізацыі бунту. Гішпанскія ўлады таксама абвінавачваюць Пудждэмона ў крадзяжы дзяржаўных сродкаў — пытаньне аб экстрадыцыі палітыка ў гэтай справе суд разгледзіць пазьней.

У кастрычніку 2017 году ў Каталёніі прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёну. Улады Гішпаніі прызналі яго незаконным і ўвялі ў аўтаноміі прамое кіраваньне. Мадрыд абвінаваціў былога кіраўніка Каталёніі Карлеса Пудждэмона і яго прыхільнікаў у бунце. Яны пакінулі рэгіён, баючыся перасьледу з боку гішпанскіх уладаў. У Гішпаніі ім пагражаюць шматгадовыя турэмныя тэрміны.

25 сакавіка Пудждэмона затрымалі ў Нямеччыне, пасьля перасячэньня мяжы з Даніяй. У лістападзе летась Вярхоўны суд Гішпаніі абвясьціў яго ў міжнародны вышук. У Каталёніі прайшлі масавыя пратэсты супраць затрыманьня Пудждэмона.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG