Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША гатовыя аб’явіць новыя санкцыі ў дачыненьні набліжаных да Пуціна мільярдэраў, — СМІ


Кіраўнік кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын, які фігуруе ў «Крамлёўскім сьпісе»

Злучаныя Штаты плянуюць абвясьціць новыя санкцыі ў дачыненьні да зьвязаных з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным мільярдэраў, паведамляюць інфармагенцтва Reuters і выданьне The Washington Post са спасылкай на ананімных чыноўнікаў ЗША.

Згодна з паведамленьнямі, гэтыя захады тычыцца ня менш як паўтара дзясятка расейцаў і будуць прынятыя ў рамках законаў ЗША, якія прадугледжваюць санкцыі ў адказ на ўмяшаньне Масквы ў выбары амэрыканскага прэзыдэнта ў 2016 годзе.

Паводле The Washington Post, санкцыі будуць накіраваныя на асобаў з так званага «Крамлёўскага сьпісу», апублікаванага ў студзені Міністэрствам фінансаў. У гэты сьпіс увайшлі 210 чалавек, у тым ліку такія вядомыя дзеячы, як кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер, уплывовы кіраўнік кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын і іншыя.

Reuters паведамляе, што новыя санкцыі могуць быць абвешчаныя яшчэ 5 красавіка, а The Washington Post заявіла, што іх апублікуюць да 6 красавіка.

Што азначае «крамлёўскі сьпіс» Трампа

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG