Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан заявіў пра магчымасьць увядзеньня новых санкцый супраць Расеі


Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан

ЗША разглядаюць магчымасьць увядзеньня новых санкцый у дачыненьні некаторых расейскіх грамадзян. Пра гэта заявіў амэрыканскі дзяржсакратар Рэкс Тылерсан у інтэрвію CBS.

Адказваючы на пытаньне аб тым, чаму ўлады ЗША ня ўводзяць санкцыі ў дачыненьні Расеі, нягледзячы на прыняты Кангрэсам і падпісаны прэзыдэнтам Дональдам Трампам яшчэ ўлетку закон, Рэкс Тылерсан адзначыў, што Вашынгтон ужо прадухіліў частку ўгодаў у экспарце зброі з Расеі і ацэньвае магчымасьць увядзеньня санкцый у дачыненьні асобных грамадзян РФ. Пра каго менавіта ідзе гаворка, Тылерсан не ўдакладніў.

30 студзеня Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала «крамлёўскі даклад» — сьпіс набліжаных прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, у дачыненьні якіх могуць быць уведзеныя санкцыі. У дакумэнт увайшлі 210 чалавек. У іх ліку ўсе чальцы ўраду Расеі, супрацоўнікі адміністрацыі Пуціна, кіраўніка дзяржкарпарацый, кіраўнікі праваахоўных ведамстваў і алігархі. Пасьля публікацыі дакладу міністар фінансаў ЗША Стывен Мнучын заявіў, што на падставе яго могуць увесьці новыя абмежаваньні ў дачыненьні Расеі. У 2014 годзе ЗША ўвялі санкцыі супраць Расеі з прычыны анэксіі Крыму і ўмяшаньня ў канфлікт на ўсходзе Ўкраіны. Пазьней санкцыйныя сьпісы неаднаразова пашыраліся.

XS
SM
MD
LG