Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, хто вінаваты ў згвалтаваньні дзяцей у расейскім інтэрнаце


Лазурненская карэкцыйная школа-інтэрнат
Лазурненская карэкцыйная школа-інтэрнат

Генпракуратура Расеі паведаміла пра вынікі расьсьледаваньня ў Лазурненскай карэкцыйнай школе-інтэрнаце ў Чалябінскай вобласьці. Там некалькі выхаванцаў ва ўзросьце 10-14 гадоў распавялі пра тое, што іх гвалтавалі і ўчынялі зь імі распусныя дзеяньні выхавальнікі і непрацуючыя ў дзіцячым доме людзі.

Паводле заявы ведамства, асноўная адказнасьць за тое, што адбылося ляжыць на чыноўніках Цэнтральнага ўпраўленьня сацыяльнай абароны насельніцтва.

Гісторыя пра масавы гвалт у дзіцячым доме Чалябінскай вобласьці зьявілася ў СМІ ў пачатку лютага. Маці двух усыноўленых з інтэрната хлопчыкаў распавяла, што амаль год спрабавала прыцягнуць увагу да таго, што адбывалася, але чыноўнікі не рэагавалі на яе скаргі.

«Мужчына, які ладзіў злачынныя замахі ў адносінах да выхаванцаў, меў доступ ва ўстанову дзякуючы беспадстаўна выдадзенай выснове аб магчымасьці яго наведваньня і зносін зь неабмежаваным колам выхаванцаў — без правядзеньня неабходных псыхалягічных кансультацый і высьвятленьня матываў атрыманьня такога дазволу» — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.

Гэнпракуратура паведаміла, што пасьля інфармацыі аб згвалтаваньнях праверыла больш за 300 дзіцячых дамоў і іншых устаноў у вобласьці і выявіла 340 парушэньняў у рабоце арганізацый для дзяцей-сірот.

Таксама пракуратура заўважае, што ў школу-інтэрнат прымалі на працу людзей без даведак аб судзімасьці, а дзеці ў інтэрнаце мелі безкантрольны доступ да інтэрнэту, у тым ліку да забароненых сайтаў.

«16 вінаватых службовых асоб (у тым ліку кіраўнікі ўпраўленьня сацыяльнай абароны насельніцтва, аддзела апекі і папячыцельства муніцыпальнага раёна) ужо прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці. Узбуджана 32 справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях па розных артыкулах КаАП РФ, у паліцыю накіравана 9 матэрыялаў, па якіх цяпер распачата 2 крымінальныя справы », — далажыла ведамства па выніках праверкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG