Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыйную частку мосту цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне плянуюць падарваць


Мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне

Аварыйную частку мосту цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне плянуюць падарваць у II квартале, паведаміў сёньня журналістам міністар транспарту і камунікацыяў Анатоль Сівак, паведамляе БЕЛТА.

Паводле міністра, разглядаліся розныя варыянты, напрыклад, паставіць часовыя апоры. Але надвор’е ўнесла карэктывы. Ад маразоў аварыйны вузел стаў яшчэ менш устойлівым, і працаваць на ім небясьпечна.

«Таму ён павінен быць разбураны пры дапамозе выбуховых рэчываў», — сказаў міністар. Да таго часу, як узарвуць аварыйны ўчастак, будзе гатовая мэталічная пралётная пабудова, якая яго заменіць, дадаў Анатоль Сівак.

Праблемы зь пераездам цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне ўзьніклі пасьля таго, як мост каля вёскі Чэрнічы ў канцы мінулага году даў расколіну. Рух транспарту і пешаходаў па ім быў спынены. Тураўшчына аказалася адрэзанай ракою ад цэнтральнай часткі Беларусі. Найбліжэйшыя масты — у Мазыры і Пінску, ехаць тудой — гэта крук кілямэтраў у 250.

Аляксандар Лукашэнка даручыў адрамантаваць аварыйны мост да канца 2018 году. Каб аднавіць яго, мостабудаўнікі зьбіраюцца пракласьці для Прыпяці новае рэчышча.

Адказным за аднаўленьне транспартнай сувязі прызначаны віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы, сам родам з Тураўшчыны.

Тым часам замест мосту ходзяць адмысловы 70-мэтровы паром і катэры.

Пяцёрка аварыйных мастоў Беларусі. МАПА

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG